Беліз

Article on other languages:

Беліз

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: Sub Umbra Floreo

геаграфічнае месцазнаходжанне
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: Англійская
сталіца: Бельмапан (Belmopan)
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы:
плошча: 22 966 км²
насельніцтва: 291 500 2006
шчыльнасць насельніцтва: 12 жых./км²
грашовая адзінка: Белізскі долар (BZD)
часавы пояс: -6
гімн:
нумарныя знакі аўтамабіляў: BH
дамен у Інтэрнеце: .bz
міжнародны тэлефонны код: +501
карта

БЕЛІ́З, краіна ў Цэнтральнай Амерыцы, на заходнім узбярэжжы Карыбскага мора. Мяжуе на поўначы з Мексікай, на захадзе - з Гватэмалай.

Змест

Дзяржаўны лад

Беліз - канстытуцыйная манархія. На чале дзяржавы фармальна знаходзіцца каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал-губернаторам. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе урад, на чале з прэм'ер-міністрам. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму нацыянальнаму сходу.

Гісторыя

Тэрыторыя сучаснага Беліза адкрыта Х. Калумбам у 1502.

З 1871 — англійская калонія Брытанскі Гандурас.

У 1964 атрымаў унутранае самакіраванне, у 1973 пераіменаваны ў Беліз. 21 верасня 1981 Беліз атрымаў незалежнасць.

Прырода

Паўночная частка краіны – нізінная, забалочаная раўніна. У паўднёвай частцы прыбярэжная раўніна аддзеленая ад унутранай гарыстай вобласці, цэнтральную частку якой утвораць выцягнутыя з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад гары Майя. Тут знаходзіцца найвышэйшы пункт краіны – пік Вікторыя (1120 м). На паўночны захад ад гэтых гор, у межах акругі Кайа, размешчаная града з вышынямі больш 900 м. Уздоўж узбярэжжа, на адлегласці каля 30 км ад яго, цягнецца бар'ерны рыф.

Клімат Беліза – трапічны пасатны. Сярэднія тэмпературы ліпеня 24–26 °С, студзеня – 20–24 °С. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў ад 1340 мм на поўначы (акруга Карасаль) да 4520 мм на поўдні (Пунта-Пунта-Горда). На ўзбярэжжы паўночна-ўсходні пасат змякчае летнюю спёку, але ўдалечыні ад берага ўлетку тэмпературы могуць перавышаць 38 °С. Вільготнасць высокая, асабліва ў прыбярэжнай частцы. Сухі сезон працягваецца з лютага па май, а максімум ападкаў прыходзіцца на перыяд з чэрвеня па кастрычнік. Беліз знаходзіцца ў адным з найбольш падвержаных трапічным цыклонам раёнаў Карыбскага басейна і перыядычна церпіць велізарную шкоду ад штармоў і ўраганаў. Бoльшая частка поўдня краіны пакрытая густымі вільготнымі трапічнымі лясамі. У Белізе растуць шматлікія каштоўныя пароды дрэў, такія, як чырвонае дрэва, кедр, ружовае дрэва (дальбергія); у мінулым актыўна вяліся нарыхтоўкі кампешавага дрэва і смалы чыкле: для вытворчасці жавальнай гумкі.

На поўначы краіны працякаюць буйныя рэкі Рыа-Онда і Беліз, якія раней выкарыстоўваліся для транспартоўкі лесу. Яны прыводзяць да паводак на невялікіх рэках, што бяруць пачатак у горах Майя; гэта істотна абцяжарвае рух аўтамабільнага транспарта.

Насельніцтва

Насельніцтва падзяляецца на наступныя групы: крэолы (39,7%), метысы (33,1%), майя (9,5%), гарыфуна (7,6%), індыйцы (2,1%) і іншыя (8,0%). Больш за палову насельніцтва з'яўляюцца католікамі. У Белізе распаўсюджана некалькі моў. Сярод іх англійская, англа-крэольская, іспанская, гарыфуна і мовы майя.

Прыкладна чацвёртая частка насельніцтва краіны пражывае ў горадзе Беліз-Сіці, які знаходзіцца на Карыбскім узбярэжжы.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.