|
Article in other languages:
|
Вільгельм II (27 студзеня 1859, Патсдам — 4 чэрвеня 1941, Даорн), імператар Германіі і кароль Прусіі (1888-1918), з дынастыі Гагенцолернаў.
Скончыў Бонскі універсітэт (1879). Брыгадны генерал-маёр (1888). Праводзіў палітыку ўмацавання кайзераўскага рэжыму на аснове класавага кампрамісу паміж буйнымі аграрыямі і буржуазіяй. У рабочым пытанні балансаваў паміж палітыкай рэпрэсій і сацыяльнай дэмагогіяй. Праводзіў агрэсіўную знешнію палітыку, накіраваную на стварэнне германскай каланіяльнай імперыі, пашыраў германскую экспансію на Балканах, Блізкім Усходзе, Усходняй Азіі, Афрыцы, што прывяло да абвастрэння суперніцтва Германіі з Вялікабрытаніяй, Расіяй, Францыяй і садзейнічала набліжэнню 1-ай сусветнай вайны. Вільгельм II нясе асабістую адказнасць за яе развязванне. Займаў пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года ў Германіі ўцёк у Нідэрланды і 28.11.1918 адрокся ад стальца. Паводле рашэння Парыжскай мірнай канферэнцыі (1919) падлягаў суду міжнароднага трыбунала, але не быў прыцягнуты да адказнасці, падтрымаў устанаўленне ў Германіі фашысцкай дыктатуры. Аўтар мемуараў Aus meinem Leben. 1859–1888. K. F. Koehler, Leipzig 1926; Ereignisse und Gestalten aus den Jahren 1878–1918. K. F. Koehler, Leipzig und Berlin 1922; Erinnerungen an Korfu. De Gruyter & Co., Berlin 1924.
Літ.:
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2. Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0
Questions for article:
|