Месцазнаходжанне штата Юта
Юта (англ.: Utah) - штат на захадзе ЗША.
Геаграфія
Штат размешчаны ў раёне Скалістых гор. Мяжуе са штатамі Вайомінг, Каларада, Арызона, Невада, Айдахо.
Рэльеф пераважна горны. Асноўныя горы - Уосатч, Юінта. Найвышэйшая кропка - гара Кінгс-пік (4123 м). На ўсходзе штата знаходзіцца плато Каларада, а на захадзе - Вялікі Басейн.
Галоўная рака - Каларада з прытокамі Грын і Сан-Хуан. На поўдні Юты знаходзіцца Вялікае Салёнае возера - самае вялікае на захадзе ЗША.
Каля 30% тэрыторыі Юты пакрыта лясамі, каля паловы якіх знаходзіцца ў федэральнай уласнасці. У большай частцы лясоў вырубка забаронена.
Для Юты характэрны кантынентальны, засушлівы клімат. Колькасць асадкаў самая нізкая ў ЗША.
Сталіца штата - Солт-Лэйк-Сіці. Іншыя буйныя гарады - Огдэн і Прова.
Спасылкі
|